У Кобрыне бяспраўніца вылецела на тратуар, знесла святлафор і цяжка траўмавала 15-гадовую дзяўчыну

18.04.2017 / 10:26

У Кобрыне дзяўчына на «Хёндэ» сур'ёзна траўмавала дзіця. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 17 красавіка, каля 20.05. Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовая мясцовая жыхарка, кіруючы «Хёндэ Салярыс», ехала па вуліцы Леніна ў напрамку вуліцы Пушкіна. Пры павароце направа на вуліцу Савецкую яна не справілася з кіраваннем, выехала на тратуар, збіла святлафор і дарожны знак, пасля чаго здзейсніла наезд на 15-гадовую дзяўчынку, літаральна прыціснуўшы яе да бетоннай канструкцыі клумбы.

У выніку ДТЗ дзіця атрымала цяжкія траўмы і было шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.