Да 9 марозу чакаецца на поўначы — 19 красавіка

18.04.2017 / 11:35

У сераду будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай па поўначы на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 4-9 м/с, днём па поўдні з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 градусаў марозу, па поўначы краіны ў некаторых раёнах — да мінус 9, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — ад нуля да плюс 1. Днём — 3—9 градусаў цяпла.