15 відаў прычосак, дазволеных у Паўночнай Карэі ФОТАФАКТ

як вам?

Фінскі журналіст Міка Макелайнен апублікаваў у сваім твітары варыянты прычосак, якія можна зрабіць у Паўночнай Карэі.

18.04.2017 / 19:08

Equality in North Korea: Both sexes have 15 approved haircut models. You can forget about dyeing your hair though. #ylemaailmalla #pyongyang pic.twitter.com/U9CoYwLgt0

— Mika Mäkeläinen (@Mikareport) 16 апреля 2017 г.

Журналіст сцвярджае, што ў паўночнакарэйскіх цырульнях даступныя толькі 15 варыянтаў жаночых і мужчынскіх вобразаў. Акрамя таго, у спісе паслуг цалкам адсутнічае афарбоўванне валасоў.

North Korean men can choose between 15 approved haircut styles. I had the most popular one - and it's not like Kim Jong Un. #ylemaailmalla pic.twitter.com/BvDCrgqg7R

— Mika Mäkeläinen (@Mikareport) 14 апреля 2017 г.

Ён адзначыў, што падчас паездкі ў Пхеньян сам вырашыў змяніць імідж: папрасіў зрабіць самую папулярную ў мясцовых жыхароў стрыжку. На яго здзіўленне, прычоска ў стылі лідэра КНДР Кім Чэн Ына аказалася не самай запатрабаванай. Гэта пры тым, што раней СМІ паведамлялі, што мясцовых жыхароў спецыяльна прымушаюць стрыгчыся ў стылі іх правадыроў.

КК