У Парыжы прыбралі магілу Абрамчыка

Магілай старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка (1903 — 1970) заапекаваліся актывісты ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць».

07.08.2008 / 18:24


Магілай старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Міколы Абрамчыка (1903 — 1970) заапекаваліся актывісты ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць». Сябры БНП цяпер праводзяць экспэдыцыю па краінах Заходняй Эўропы, па месцах, зьвязаных зь беларусамі.

Стартавала экспэдыцыя ў сталіцы Францыі, ад магілы Міколы Абрамчыка на могілках Pere-Lachaise.

На магільнай пліце няма ніякай шыльды ці надпісу — такая была воля сям'і.

Сябры БНП прыбралі магілу, запалілі зьнічы, прачыталі малітву і прасьпявалі нацыянальныя гімны.

Паводле інф. удзельнікаў