Мінгарвыканкам згадзіўся памяняць час «Чарнобыльскага шляху» на зручнейшы — у 18:00

21.04.2017 / 17:46

Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне «Чарнобыльскага шляху — 2017» 26 красавіка, cа зборам на Акадэміі навук у 18:00 з шэсцем па вуліцы Сурганава. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Дзяніс Садоўскі.

Нагадаем, першапачаткова чыноўнікі дазволілі збор а 14-й гадзіне, але заяўнікі падалі ў Мінгарвыканкам паўторны зварот з патрабаваннем змены часу, спасылаючыся на тое, што 26 красавіка — працоўны дзень (серада). 

nn.by