У Парыжы паліцыя затрымала каля 150 дэманстрантаў, 29 з іх пакінутыя пад вартай ФОТА

Маніфестанты, якія прылічваюць сябе да «антыфашыстаў», палілі дымавыя шашкі, кідалі ў паліцыю бутэлькі і крычалі «Ні Лё Пэн! Ні Макрон!», перадае RFI.

24.04.2017 / 13:55

REUTERS/Jean-Paul Pellisier

Акцыя пратэсту прайшла ў нядзелю, 23 красавіка, на Плошчы Бастыліі, дзе сабралася каля пяцісот чалавек. Маладыя людзі, у асноўным, у масках, планавалі арганізаваць «ноч барыкад» пасля абвяшчэння вынікаў першага тура выбараў прэзідэнта, якія яны расцанілі як «перамогу нацыяналісткі і стаўленіка алігархіі». Людзі выкрыквалі: «Які б ні быў вынік, мы яго не прызнаем!», «Парыж, Парыж, антыфа!» і «Возьмем Плошчу Бастыліі!»

AFP/GETTY IMAGES

Пасля таго, як пратэстанты сталі кідаць — у тым ліку, у паліцыю — розныя прадметы, пачаліся затрыманні.

REUTERS

У выніку, як паведаміла ў панядзелак прэфектура паліцыі, было затрымана 143 чалавекі. 29 з іх былі пакінутыя пад вартай.

nn.by