Трамп збірае сенат і мае намер «нарэшце вырашыць» праблему КНДР

25.04.2017 / 08:00

NY Times

Адміністрацыя ЗША зрабіла вельмі незвычайны ход, запрасіўшы амерыканскі сенат у поўным складзе наведаць Белы дом для правядзення брыфінгу па пытанні аб ядзернай праграме Паўночнай Карэі.

Незадоўга да гэтага прэзідэнт Дональд Трамп звярнуўся ў Раду Бяспекі ААН, заклікаўшы «нарэшце вырашыць» праблему КНДР.

У экстраннай нарадзе, якая адбудзецца ў Белым доме ў сераду, прымуць удзел усе 100 членаў сената (у верхняй палаце кангрэса ў кожнага штата па два прадстаўнікі), а таксама дзяржсакратар Рэкс Тылерсан і міністр абароны Джэймс Мэціс.