Сёння па ўсёй краіне — моцны парывісты вецер

25.04.2017 / 08:06

Сёння, 25 красавіка, чакаюцца па паўночна-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы на большай частцы тэрыторыі краіны моцны парывісты.

Максімальная тэмпература паветра +9.. + 15°С, па поўдні да +16.. + 18°С.

У Мінску магчымы невялікі дождж. Вецер паўднёвы моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +12.. + 14°С.

Гідрамет абвяшчаў аранжавы ўзровень небяспекі.