Украіна гатовая блакаваць расійскае вяшчанне на Данбасе

27.04.2017 / 16:57

Дзяржаўная служба спецсувязі Украіны распрацавала праект інфармацыйнай абароны, які дазволіць заблакаваць сепаратысцкае і расійскае тэлерадыёвяшчанне ў зоне правядзення АТА на Данбасе, паведамляе УП.

«Інфармацыйная агрэсія — адзін з самых небяспечных складнікаў гібрыднай вайны, якую вядзе супраць нас Расія. Таму блакаванне дэструктыўнага ўплыву сепаратысцкай і расійскай інфармацыйнай прапаганды — адна з нашых прыярытэтных задач», — заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў.

Па словах Турчынава, абсталяванне ўкраінскай вытворчасці эфектыўна зможа блакаваць расійскае вяшчанне і абыдзецца значна танней за замежныя аналагі.

nn.by