Начальніка столінскай міліцыі злавілі п’яным за рулём

27.04.2017 / 21:05

У нецвярозым стане за рулём транспартнага сродку затрыманы начальнік Столінскага РАУС. Пра гэта AUTO.TUT.BY паведамілі імаверныя крыніцы.

Начальніка Столінскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Філіпчыка затрымалі за рулём у стане алкагольнага ап'янення. Падрабязнасці інцыдэнту пакуль не вядомыя.

У Столінскім РАУС паведамілі, што іх начальнік у працяглым адпачынку ўжо два тыдні. Яго абавязкі выконвае намеснік. Калі Вячаслаў Філіпчык з'явіцца на службе, не вядома.