У Лондане ля парламента арыштаваны ўзброены нажамі мужчына

27.04.2017 / 21:38

У цэнтры Лондана, недалёка ад будынка парламента і ўрадавага квартала Уайтхол паліцыя арыштавала ўзброенага нажамі мужчыну. Паводле Скотланд-ярда, арыштаванага падазраюць у намеры здзейсніць тэракт, піша ВВС.

Сведка здарэння паведаміў, што бачыў на зямлі два нажы, адзін з іх — вялікі кухонны нож, які выкарыстоўваецца для рэзкі хлеба.

Лонданская паліцыя паведаміла, што ў ходзе інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Як паведаміў Скотленд-ярд, затрыманне было праведзенае на падставе закона аб барацьбе з тэрарызмам; мужчына, якому, як паведамляецца, 27 гадоў, знаходзіцца ў паліцэйскім участку паўднёвага Лондана.

nn.by