Названыя тры прадукты, абавязковыя для штодзённага ўжывання
Амерыканскія дыетолагі распавялі, якія прадукты варта штодня ўжываць, каб арганізм быў у парадку.
13.02.2022 / 11:11
Аказалася, што найбольш карыснымі для чалавека з'яўляюцца: яблыкі, морква і грэцкія арэхі. Менавіта гэтыя прадукты ўтрымліваюць вялікую колькасць важных вітамінаў і антыаксідантаў, што дазваляе палепшыць працу стрававання і галаўнога мозгу.
Лідарамі ў дыетолагаў сталі яблыкі. У іх утрымліваецца цэлы шэраг вітамінаў: В, А, С, К, Н, Е, Р і РР, а таксама мікраэлементаў, такіх як фосфар, жалеза, магній, медзь, кальцый, цынк і калій.
Морква, якая багатая вітамінам А, дапаможа палепшыць працу стрававання і кішэчніка. Таксама вядомая карысць морквы для зроку чалавека.
А вось ужыванне грэцкага арэха дапаможа трымаць пад кантролем узровень халестэрыну і артэрыяльны ціск. Вітаміны і мікраэлементы ў гэтых арэхах дабратворна ўплываюць на крывяносную сістэму галаўнога мозгу.