Расійскага ваеннага дарадцу ў Сірыі застрэліў снайпер

03.05.2017 / 06:32

У Сірыі ў выніку абстрэлу з боку баевікоў загінуў расейскі ваенны дарадца, падпалкоўнік Аляксей Бучэльнікаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны РФ.

«Падчас правядзення заняткаў па баявой падрыхтоўцы сірыйскае падраздзяленне падверглася абстрэлу снайпера баевікоў», — сказана ў прэс-рэлізе.

Калі і дзе менавіта адбыўся абстрэл, не паведамляецца.