Шэйман вярнуўся з Вэнэсуэлы

Перамовы адбыліся ў Каракасе ў рамках афіцыйнага візыту беларускай дэлегацыі ў Вэнэсуэлу, які завяршыўся 8 жніўня.

11.08.2008 / 11:33

Перамовы адбыліся ў Каракасе ў рамках афіцыйнага візыту беларускай дэлегацыі ў Вэнэсуэлу, які завяршыўся 8 жніўня.

Як паведамілі ў прэс‑цэнтры Рады Бясьпекі, у ходзе перамоваў Шэймана з высокімі ўрадоўцамі Вэнэсуэлы былі разгледжаныя пытаньні разьвіцьця двухбаковага гандлёва‑эканамічнага і навукова‑тэхнічнанага супрацоўніцтва.

Паведамляецца, што «бакі абмеркавалі хаду практычнага выкананьня раней дасягнутых дамоваў у галіне нафтаздабычы і нафтахіміі, архітэктуры і будаўніцтва, а таксама пытаньні, зьвязаныя з стварэньнем сумесных прадпрыемстваў і зборачнай вытворчасьці, пастаўкамі ў Вэнэсуэлу прадукцыі сельскай гаспадаркі і машынабудаўніцтва. У цэлым быў абмеркаваны шырокі спэктар пытаньняў, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс».