У Мінску рабочы выпаў з будаўнічай люлькі і разбіўся насмерць

03.05.2017 / 21:07

У Мінску на вуліцы Баграціёна з вышыні пяціпавярховага дома ўпаў рабочы. Мужчына загінуў на месцы здарэння.

Няшчасны выпадак адбыўся 3 мая каля 15.30.

«Пры правядзенні работ па рамонце фасада будынка з будаўнічай люлькі выпаў 46-гадовы рабочы», — распавёў TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

Брыгада хуткай дапамогі не змагла дапамагчы рабочаму і канстатавала яго смерць.

На месцы здарэння працуюць следчыя і эксперты.