Cутыкнуўся зь цягніком і ўцёк
Мужчына, якога ў Кстах зьбіў цягнік, уцёк, не дачакаўшыся хуткай дапамогі.
12.08.2008 / 10:05
Увечары 5 жніўня нападалёк ад станцыі Ксты
І хоць наезду ўдалося пазьбегнуць, аднак сутыкненьне з мужчынам 45‑50 гадоў адбылося. Зрэшты, той застаўся жывы й бачных цялесных пашкоджаньняў ня меў. Не чакаючы прыбыцьця сьледча‑апэраўнай групы й брыгады хуткай дапамогі невядомы зь месца здарэньня зьнік.
Куды больш сумна скончыўся «блізкі кантакт» зь цягніком для 24‑гадовага жыхара вёскі Ноўка Віцебскага раёну. 7 жніўня на станцыі Мядзьведка
Дыягназ — чэрапна‑мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, пералом костак зводу чэрапа, рана левай стапы, траўматычная ампутацыя пальцаў стапы. І — алькагольнае ап’яненьне. Пацярпелы зьмешчаны ў аддзяленьне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.