З серады прыпячэ да плюс 33

У суботу ж у заходніх і цэнтральных раёнах, а ў нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

12.08.2008 / 10:19

На гэтым тыдні чакаецца досыць цёплае і нават сьпякотнае надвор’е, якое прынясе да нас гарачае паветра з боку поўдня Эўропы, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідрамэтэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзьмітрый Рабаў.

У аўторак і сераду ападкаў не прадбачыцца, толькі ў асобных раёнах Гарадзенскай i Віцебскай абласьцей магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура паветра ў аўторак удзень 22—27, па захадзе да плюс 29 градусаў. Тэмпэратура ўначы ў сераду 15—20, удзень 26—32 градусы. З чацьвярга на тэрыторыю Беларусі пачне рухацца вільготнае паветра з боку Заходняй Эўропы. Тады на працягу двух дзён месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпэратура паветра ў чацьвер уначы 15—20, удзень 23—29, па ўсходзе да 30—33 градусаў. У пятніцу ўначы чакаецца ўжо 13—19, удзень 21—26, па паўднёвым усходзе да 27—32 градусаў.

У выхадныя атмасфэрны фронт з боку Заходняй Эўропы прынясе да нас няўстойлівае надвор’е. Так, у суботу ў заходніх і цэнтральных раёнах, а ў нядзелю месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпэратура паветра ў суботу ўначы 15—21, удзень 20—27, па ўсходзе да 28—33 градусаў. А вось у нядзелю ў краіну завітае больш сьвежае паветра са Скандынавіі. Тэмпэратура ўначы стане 11—18, удзень 18—25, па ўсходзе — да 27 цяпла.

Звязда