Шаўцоў: [Пасьля разгрому Грузіі] Расіі гарантаваная манаполія на пастаўку вуглевадародаў у Эўропу
Камэнтуе палітоляг Юры Шаўцоў, які супрацоўнічае з маскоўскімі дасьледчымі цэнтрамі.
12.08.2008 / 10:34
Камэнтуе палітоляг Юры Шаўцоў, які супрацоўнічае з маскоўскімі дасьледчымі цэнтрамі.
Як вы лічыце, ці можа зараз змяніцца стаўленне да Расіі ў Еўропе?
— Што б Расія ні рабіла, замежнапалітычны пройгрыш ёй гарантаваны. Занадта моцная ў Еўропе існуе традыцыя русафобіі, да таго ж не толькі Ўсходняя, а ўся Еўропа залежыць ад расійскіх вуглевадародаў. Гэта будзе ўвесь час падштурхоўваць насцярогу адносна Расіі ў еўрапейцаў. Але тыя бонусы, якія Расія можа атрымаць для сябе ад гэтай вайны, настолькі вялікія, што яна можа не зважаць на маральныя страты.
— Якія бонусы вы маеце на ўвазе?
— Па-першае, у іх адбываецца вельмі моцная кансалідацыя насельніцтва і палітыкаў вакол нацыяналістычнай ідэалогіі. Па-другое,
вуглевадароды рэгіёну Каспійскага мора зараз амаль стопрацэнтова пойдуць праз Расію,а гэта значыць, Расія атрымае гарантаванае манапольнае становішча на ўсходзе Еўропы як пастаўшчык вуглевадародаў. Гэта дасць ёй такія фінансавыя рэсурсы, абапіраючыся на якія яна можа не зважаць на маральныя страты ў Еўропе.