У Беларусі 34 тысячы дамоў і кватэр належаць замежнікам

15.05.2017 / 22:01

Больш за 42 тысяч капітальных будынкаў у Беларусі належаць замежнікам, паведамляе Tut.byса спасылкай на сайтДзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Усяго будынкі, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі, на праве ўласнасці належаць грамадзянам больш за 83 краін, а агульная плошча гэтых аб'ектаў нерухомасці перавышае 3 мільёны 194 тысячы квадратных метраў. Калі выказаць здагадку, што сярэдняя цана квадратнага метра — каля 500 даляраў, уся нерухомасць замежнікаў у краіне «пацягне» на 1,6 мільярда даляраў.

Сярод усіх метраў больш за ўсё — жылых. Гэта больш за 34 тысячы дамоў і кватэр, агульная плошча якіх амаль 2,4 мільёна квадратных метраў.

Сярод уладальнікаў нерухомасці ў Беларусі больш за ўсё расіян. Дзясятка выглядае так: