У Крупскім раёне перакуліўся мінівэн: кіроўца загінуў

16.05.2017 / 10:44

ДТЗ адбылося 15 мая каля 21.00 на неасветленым участку дарогі каля вёскі Дуброўка.

Жыхар Пінска 1971 года нараджэння, кіруючы машынай «Опель Зафіра», на закругленні праезнай часткі не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся.

У выніку ДТЗ вадзіцель ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Вядома, што кіроўца не быў прышпілены рамянём бяспекі