У драматычным матчы Швецыя перамагла Канаду ў фінале ЧС па хакеі

22.05.2017 / 06:07

Reuters.com

Зборная Швецыі выйграла чэмпіянат свету па хакеі, абыграўшы ў фінале па булітах Канаду, якая з'яўлялася дзеючым пераможцам усіх найбуйнейшых турніраў - Алімпіяды, ЧС і Кубка свету — 2:1 (0:0, 1:0, 0:1, 0:0, 1:1).

Бронзавыя медалі заваявала Расія, у Беларусі — 13-е месца. Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Даніі, у 2021 г. — у Беларусі і Латвіі.