У Кіеве на двух гектарах размесціцца Музей прапаганды СССР

22.05.2017 / 16:26

Кіеўскі гарадзкі савет ініцыюе стварэньне Музэю манумэнтальнай прапаганды СССР. Экспазыцыя музэя будзе разьмяшчацца на тэрыторыі нацыянальнага комплексу «Экспацэнтар Украіны», плошча адкрытай часткі складзе 2 гектара, паведамляе Радыё Свабода. 

Адкрыцьцё музэю плянуецца ўжо восеньню гэтага года. У ім будуць прадстаўлены ўзоры манумэнтальнай камуністычнай прапаганды. Зьбіраць іх будуць з усіх рэгіёнаў Украіны.

Улады ўкраінскай сталіцы спадзяюцца, што будучы музэй увойдзе ў топ-10 турыстычных аб'ектаў Кіева. Ініцыятары ідэі хочуць, каб гэтае месца стала адкрытай прасторай для асэнсаваньня савецкага мінулага.