У Расіі 2018—2027 гады аб'яўленыя Дзесяцігоддзем дзяцінства
29.05.2017 / 18:27
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб аб'яўленні 2018—2027 гадоў у РФ Дзесяцігоддзем дзяцінства. Адпаведны дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.
Адзначаецца, што рашэнне прынята «ў мэтах удасканалення дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы дзяцінства, улічваючы вынікі, дасягнутыя ў ходзе рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў у інтарэсах дзяцей на 2012—2017 гады».
Тым жа дакументам ураду Расіі даручана ў трохмесячны тэрмін зацвердзіць план асноўных мерапрыемстваў, праводзімых у час Дзесяцігоддзя дзяцінства і разлічаных да 2020 года.