Лукашэнка назваў правальным выступленне беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Рыа
30.05.2017 / 11:03
Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, назваў правальным выступленне беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, піша БелТА.
«У цэлым выступленне каманды — правальнае! 40-е месца ў медальным заліку. Хіба гэта адпавядае нашым ўкладанняў у спорт і ўвазе дзяржавы да гэтай сферы? - адзначыў ён. - Няма чаго шукаць апраўдання: наракаць на клімат, бразільскую неарганізаванасць і прадузятае судзейства. Бо усе разумелі, што Алімпіяда ў Рыа - не турыстычная прагулка. Гэта найскладаны экзамен».
Нагадаем, што на Алімпіядзе ў Рыа беларусы заваявалі дзевяць медалёў: адзін залаты (Улад Ганчароў — батут), чатыры сярэбраныя і чатыры бронзавыя.