У ЗША прадалі асабняк Мэрылін Манро за $7,25 мільёна ФОТЫ
У ЗША прадалі асабняк, у якім памерла амерыканская кінаактрыса Мэрылін Манро, за $7,25 мільёнаў. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на выданне Los Angeles Business Journal.
02.06.2017 / 17:01
Фота Lisa Optican, Mercer Vine
Па інфармацыі выдання, асабняк у раёне Брэнтвуд у Лос-Анджэлесе прадалі менш чым за дзесяць дзён.
Пакупнік заплаціў за нерухомасць на $350 тысяч больш першапачаткова заяўленай цаны. Плошча асабняка — больш за 240 кв. м. Ён быў пабудаваны ў 1929 годзе.
Мэрылін Манро правяла ў гэтым асабняку апошнія дні свайго жыцця. Прычынай смерці кінаактрысы, як паказала экспертыза, стала перадазіроўка снатворнага.