Год пешаходных вандровак з Сацукевічам: 13 чэрвеня — «Ляхаўка ды Кашары»
08.06.2017 / 12:35
Сябры, працягваюцца вандроўкі па Мінску з найлепшым знаўцам нашай сталіцы Іванам Сацукевічам. Нагадваем, што з пачатку «дачнага» сезону гэтыя шпацыры ў межах Года пешаходных аўтарскіх вандровак да 950-годдзя Мінска будуць адбывацца ў буднія дні па аўторках ўвечары.
Кошт вандровак — 10 беларускіх рублёў, для заўсёднікаў і для груп ад 4-х чалавек (пры ўмове папярэдняй аплаты) — 8 бел. руб. Уваходныя квіткі ў музеі аплочваюцца асобна.
Запіс на вандроўкі і ўся дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 134-28-04, +375 25 545-84-30 (Валерыя).
Бліжэйшая вандроўка:
- 13 чэрвеня «Ляхаўка ды Кашары» — з наведваннем культурніцкай прасторы «Цэх».
«Па Ляхаўцы ды Кашарах» — гэта вандроўка па былым індустрыйна-вайскова-спартовым раёне горада. Мы ўбачым старыя заводы Ляхаўкі, стадыён «Дынама», помнік Кіраву і месца, дзе 16 ліпеня 1944 года адбыўся парад партызанаў, а пазней былі павешаныя нацысцкія злачынцы. Даведаемся пра апошняе язычніцкае капішча Мінска і яго жрацоў.
Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Культура роднага краю» УНП 192664818