Ідэальная котачка шукае свайго чалавека
06.06.2017 / 17:45
Кацярынка. Выхаваная, спакойная, у меру цікаўная. Здаровенькая і стэрылізаваная.
З Кацяй вам не спатрэбіцца будзільнік: ранкам яна ласкава пабудзіць вас сама!
З Кацяй Вы не будзеце мець патрэбу ў асабістым масажысце: рэгулярны масаж перад сном дзьвюма мяккімі лапкамі гарантаваны!
З Кацяй вы не будзеце пераймацца за свае кветкі, свой крышталь і сваю ежу на стале: нашая арыстакратка ведае этыкет і разумее, што хадзіць лапкамі па сталах — дрэнны тон, а есці кветкі ў гаршчках — зусім ужо не камільфо!
Увага!
Каця з задавальненнем пагаворыць з вамі, адказваючы «мявам» на кожную рэпліку!
Каця з павагай ставіцца да асабістай прасторы і ніколі не стане перашкаджаць, калі вы занятыя сваімі пільнымі справамі.
Каця ўмее падаваць лапку, мурчэць, як маленькі трактарчык, і ўцісквацца ў свайго Чалавека ўсім целам, каб паказаць сваё каханне.
Калі вы не любіце шумныя кампаніі, калі вы ведзяце спакойны лад жыцця, калі ў вас няма дзетак, якія будуць цягаць Кацярыну за хвосцік, — нашая котачка для вас!
Прыязджайце знаёміцца — не пашкадуеце! Кантакты +375 25 790-98-09 Дар'я, +375 29 648-68-16 Вольга