Чужая в Гомеле. Дневник Алены Германович
26.06.2017 / 10:35
Фота Паўла Міцкевіча, мабілкай аўтаркі.
Алена Германовіч нарадзілася ў 1978 у вёсцы Раднікі (націск на першы склад, ад слова «раднік» — той, хто ў радзе засядае) Валожынскага раёна. Працуе яна карэспандэнткай агенцтва БелаПАН у Гомелі. Яна адна з найлепшых рэпарцёрак Беларусі і — прафесія такая — бясконца падарожнічае. Суды, крымінальныя і палітычныя, прапускае яна праз сябе. А яшчэ яна маці двух цудоўных сыноў. А яшчэ яна ў тым Гомелі, куды размеркавала яе жыццё, трохі чужая, і жыве марай пра вяртанне на сваю малую радзіму. З гэтага жыцця — цягнікі, маршруткі, суды, падарожжы — складаецца свайго роду дзённік, які яна вядзе на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Прапануем вашай увазе запісы за 2016 і 2017 гады....