Міліцыя затрымала за нецэнзурную лаянку жанчыну, якая зняла відэа жорсткага затрымання ў мінскім метро

07.06.2017 / 15:28

Людміла Сінюк, якая зняла відэа жорсткага затрымання ў мінскім метро, затрыманая за нецэнзурную лаянку. Міліцыянты забралі жанчыну з працы, цяпер яе абвінавачваюць у дробным хуліганстве, адвезлі ў пастарунак на плошчы Леніна.

«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наагул вылічылі, што гэта яна здымала», — пракаментаваў Радыё Свабодзе сябра Людмілы.

Милицейский беспредел в Минске от Ягор Марціновіч на Rutube.

Нагадаем, 27 мая ў інтэрнэце было апублікавана відэа жорсткага затрымання хлопца ў падземным пераходзе мінскага метро.

ІА паводле Радыё Свабода