«Яна лягчэйшая за рускую!» Чаму абітурыенты абіраюць экзамен па беларускай мове ВІДЭА

У Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставанне: першым іспытам стала беларуская мова.

12.06.2017 / 20:23

Нагадаем: сёлета ахвотных здаць беларускую мову больш, чым летась. Цяпер — амаль 28,5 тысячы абітурыентаў, у 2016 годзе іх было каля 22,3 тысячы чалавек.

Мы спыталі ў будучых студэнтаў (ці не), чаму яны абралі менавіта беларускую мову і ці выкарыстоўваюць яны яе дзесьці яшчэ, акрамя экзаменаў. Ну і пра тое, чаму так склалася і што нам з гэтым усім рабіць — таксама шукайце ў відэа.

Ірына Арахоўская, Кацярына Карпіцкая