На пажары ў жылой вежы на захадзе Лондана пацярпелі 30 чалавек

14.06.2017 / 09:17

Не менш за 30 чалавек пацярпелі пры пажары ў 27-павярховай жылой вежы на захадзе Лондана. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на службу хуткай дапамогі.

Як паведамлялі ў Лонданскай пажарнай брыгадзе, пажар адбыўся ў апартаментах Lancaster West у паўночнай частцы раёна Кенсінгтан на захадзе Лондана.

Работнікі аварыйных службаў ўдакладнілі, што ўзгаранне пачалося да світання. Усе людзі, якія знаходзяцца ў будынку, былі эвакуяваныя.