Жыхар Маларыцкага раёна выкапаў у агародзе 48 мін

14.06.2017 / 10:44

Жыхар вёскі Збураж 13 чэрвеня, працуючы на прыватным падворку, выкапаў 48 мінамётных мін калібру 81 мм. Аб небяспечнай знаходцы мужчына паведаміў у міліцыю.

На месца выязджала сапёрна-піратэхнічная група з Брэста. Спецыялісты вызначылі, што снарады праляжалі ў зямлі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы вывезены на палігон і знішчаныя.