Упершыню на футбольным турніры адмянілі гол пасля відэапаўтору. А потым яшчэ адзін. Прыйшла новая эра ФОТАФАКТ

19.06.2017 / 07:43

У матчы Партугалія — Мексіка (2:2) на Кубку канфедэрацый, што праходзіць у Расіі, арбітр упершыню адмяніў гол пасля прагляду відэапаўтора.

Галоўны арбітр матча Нестар Пітана, паглядзеўшы відэапаўтор, прыйшоў да высновы, што партугальскі абаронца Пепе забіў гол з афсайду.

Затым у матчы Чылі — Камерун (2:0) быў адменены гол Варгаса. Ён таксама быў забіты з афсайду. Потым Варгас забіў па правілах.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) на працягу дзесяцігоддзяў адмаўлялася ад выкарыстання відэапаўтораў для прыняцця рашэнняў арбітрамі падчас гульні.

З 2016 года «Сістэму відэадапамогі арбітрам» пачалі тэставаць на таварыскіх матчах, у нацыянальных чэмпіянатах, а таксама на клубным чэмпіянаце свету.

Але Кубак канфедэрацый стаў першым футбольным турнірам такога ўзроўню, на якім ужываецца сістэма відэапаўтораў.