У Дзятлаве матацыкліст забіўся аб дарожны знак

19.06.2017 / 10:17

Смяротная аварыя адбылася напярэдадні днём у Дзятлаве.

Юнак на «Кавасакі» не даў рады кіраванню і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Каб не сутыкнуцца з «Фальксвагенам», ён рэзка тармазіў.

Матацыкл занесла на бардзюр, ён упаў і ўдарыўся аб металічную стойку дарожнага знака.

Байкер трапіў у рэанімацыю, дзе праз некалькі гадзін памёр.