Неверагоднае ВІДЭА: змяя цалкам заглынула свайго суродзіча, а потым «выплюнула»
Жыхар Тэхаса Крыстафер Рэйнальдс стаў сведкам незвычайнай падзеі: змяя-«канібал» цалкам заглынула свайго суродзіча — чэрвепадобную змяю.
19.06.2017 / 11:47
Спачатку амерыканец хацеў зрабіць толькі пару здымкаў, але потым усё ж вырашыў зняць відэа. І пабачыў яшчэ больш цікавую карціну: спалохаўшыся чалавека з камерай, змяя паспрабавала адпаўзці ў кусты, аднак цяжкая здабыча не давала ёй гэтага зрабіць. Тады драпежнік «выплюнуў» толькі што з'едзенага суродзіча. Ахвяра засталася жывой і нават амаль непашкоджанай.