У Мінску неадэкватны мужчына выскачыў на хаду з «Пежо» і стаў біць машыны

19.06.2017 / 13:42

У Мінску неадэкватны мужчына выскачыў на хаду з машыны і пачаў біць праязджаючыя аўтамабілі. Пра гэта паведаміў чытач Максім.

— Аўтамабіль «Пежо» ехаў па Партызанскім праспекце з боку Шабаноў у напрамку цэнтра. У нейкі момант з яго на хаду выскачыў пасажыр і пачаў біць аўтамабілі, — распавёў чытач.

Хутчэй за ўсё, мужчына знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення. Яго затрымалі, перадае Tut.by.