Сёння — навальніцы, град і моцныя залевы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

20.06.2017 / 13:11

У аўторак, 20 чэрвеня, у сувязі з праходжаннем актыўных атмасферных франтоў, чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Выпісана папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве — аранжавы ўзровень небяспекі!

Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах град і моцныя залевы. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца на працягу ночы 21 чэрвеня.

У сталіцы чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах горада град і моцныя залевы. Пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да 23 гадзін.