У браўзер Mozilla Firefox вяртаецца беларуская мова

Вядомы вэб-браўзер вяртае беларускую лакалізацыю для свайго інтэрфейсу, паведамляецца на афіцыйным сайце.

20.06.2017 / 14:54

Пакуль што яна даступная ў 55-й бэта-версіі, а таксама ў Firefox Nightly версіі 56. Неўзабаве (8 жніўня) беларуская мова з'явіцца і ў стабільнай версіі браўзера.

Беларуская лакалізацыя была выдаленая яшчэ ў Firefox 51 з-за доўгай адсутнасці суправаджальніка.