«Рашэн» цалкам спыніў працу ў Расіі

20.06.2017 / 21:54

Ліпецкая кандытарская фабрыка, склад гатовай прадукцыі і гандлёвы дом ТАА «Рашэн» цалкам спынілі сваю дзейнасць у Расіі, паведамляе Epravda са спасылкай на сайт карпарацыі.

Паводле паведамлення, працэс адбываўся ў тры этапы. У красавіку былі закансерваваныя ўсе вытворчыя лініі на Ліпецкай кандытарскай фабрыцы, у маі — сістэмы холада- і цеплазабеспячэння, а ў чэрвені — блок ачышчальных збудаванняў, кацельняў і водазаборы.

Таксама цалкам спыніў сваю дзейнасць склад гатовай прадукцыі і гандлёвы дом ТАА «Рашэн», які займаўся яе рэалізацыяй.

nn.by