Дзе цяпер Алеся, Галіна Шышкова, Руслан Аляхно і іншыя беларускія зоркі 2000-х?

22.06.2017 / 10:56

Некалі без іх не абыходзіўся ні адзін беларускі канцэрт, яны ўвесь час мільгалі на тэлебачанні і старонках часопісаў і газет, а ўся краіна ўважліва сачыла за іх жыццём. Прайшлі гады, на беларускай поп-сцэне з'явіліся новыя фаварыты, а той, хто саступіў ім месца, пайшлі сваёй дарогай. І часцей за ўсё — не менш цікавай. Relax.by вырашыў даведацца, дзе ж цяпер некалі вядомыя артысты.

Алеся Ярмоленка

Самая знакамітая Алеся нашай краіны, салістка ансамбля «Сябры», а таксама сольная выканаўца доўгі час бліскала на беларускай сцэне, а ў нейкі момант раптам знікла з вачэй. Аказалася, Алеся другі раз выйшла замуж і ўслед за сваім мужам з'ехала жыць у Аўстрыю. Там артыстка пражыла тры гады, а калі муж адкрыў бізнэс у Беларусі, вярнулася на радзіму. Год таму Алеся ў другі раз стала мамай і цяпер займаецца сям'ёй і падтрымлівае мужа. Яна сцвярджае, што цяпер для яе самае галоўнае — быць побач са сваімі мужчынамі, клапаціцца пра іх і проста адчуваць сябе каханай жанчынай.

Венера

Наталля Кудрына была салісткай другога складу дуэта «Ды-Бронкс і Наталі» і зрабіла яркую сольную кар'еру пад псеўданімам Venera. У свой час яна ўдзельнічала ў шматлікіх канцэртах і акцыях, часта з'яўлялася на тэлебачанні ў розных ток-шоу і была госцяй многіх свецкіх мерапрыемстваў. Сёння Наталля памяняла сферу дзейнасці, але па-ранейшаму звязана з творчасцю — у кастрычніку 2016 года на Belarus Fashion Week адбыўся першы паказ дызайнерскага адзення спявачкі пад брэндам KUDRINA. Цяпер усе яе сілы арыентаваны на развіццё ўласнага брэнда.

Аляксандра Гайдук

Адна з самых яркіх спявачак 2000-х на беларускай эстрадзе здолела рэалізаваць сябе адразу ў некалькіх кірунках. У яе рэпертуары былі як драйвовыя песні, так і лірычныя рамансы і балады. Аляксандра была тэлевядучай, а пазней кіраўніком тэлеканала БелМузТВ. Але сваю мару рэалізавала толькі некалькі гадоў таму — цалкам сышла ў акцёрскую прафесію. Цяпер спявачка жыве і працуе ў Маскве і нарэшце адчувае, што знайшла сябе. Аляксандра пастаянна развіваецца і ўжо ўзяла ўдзел у 14 праектах.

Гурт «Чук і Гек»

Адны з нямногіх, хто на беларускай эстрадзе закрануў тэму хіп-хопа і r'n'b. Доўгія гады хлопцы актыўна гастралявалі па Беларусі і былі на віду як на тэлебачанні, так і ў культурным жыцці сталіцы. Потым пра іх сталі казаць радзей, а пару гадоў назад гурт і зусім знік. Як аказалася, падзеі ў жыцці салістаў Пашы Сыраежкіна і Дзмітрыя Фаміча адбыліся шчаслівыя: яны абодва практычна адначасова два гады таму сталі бацькамі. Павел разам з жонкай Аляксандрай Паўлавай з'ехаў на роды ў Маямі і цяпер жыве на дзве краіны. Тут Сыраежкін працуе кiраўнiком у фітнэс-зале і час ад часу здымаецца ў рэкламе і кіно, шмат падарожнічае з сынам і піша артыкулы пра здаровы лад жыцця. Дзмітрый Фаміч адкрыў свой прадзюсарскі цэнтр і займаецца раскруткай маладых выканаўцаў. Афіцыйна гурт існаваў да 2015 года.

Аляксандра Паўлава

Сэксуальная тэлевядучая сваім з'яўленнем на нацыянальным тэлебачанні зрабіла вялікае ўражанне на беларускага гледача. Пра яе загаварылі адразу і шмат. Цікавіліся, адкуль яна з'явілася і, вядома ж, як ідуць справы на асабістым фронце. Яе абраннікам стаў саліст гурта «Чук і Гек» Павел Сыраежкін. Сёння Аляксандра вялікую частку часу займаецца выхаваннем сына, сама часам здымаецца ў рэкламе і выступае ў якасці агента для маладых мадэляў.

Карыяна

Гэтая маладая і энергічная выканаўца зачапіла публіку моцным голасам і выкананнем песень на англійскай мове, тэксты да якіх пісала сама. Некалькі разоў падавала заяўкі на адбор на «Еўрабачанне», але так і не прадаставіла Беларусь на міжнародным конкурсе. Затое ўзяла Гран-пры на конкурсе маладых выканаўцаў у Ялце і трапіла ў трыццатку расійскага тэлеконкурсу «Народны артыст». У яе рэпертуары былі песні нават на французскай і кітайскай мовах! Але ўжо больш за 7 гадоў Кацярына Лангер (Карыяна — сцэнічны псеўданім) не займаецца творчай дзейнасцю і жыве з сям'ёй у Германіі.

Галіна Шышкова

Маладая спявачка шмат разоў прадстаўляла Беларусь на міжнародных конкурсах, працавала ў аркестры Міхаіла Фінберга і была салісткай прэзідэнцкага аркестра РБ. Яе першы альбом «Толькі для цябе» патрапіў у ратацыі на расійскія радыё- і тэлеканалы, у выніку Шышкова атрымала нацыянальную расійскую музычную прэмію «Авацыя» «За творчы прафесіяналізм». Сёння спявачка мала выступае і большую частку свайго часу прысвячае новаму бізнэсу — вырабу дызайнерскіх аксесуараў.

Руслан Аляхно

Нейкі час Руслан Аляхно быў галоўнай зоркай краіны. Малады і вельмі абаяльны хлопец заваяваў беларускую публіку, і яна ўважліва сачыла за ім і заўзела падчас расійскага конкурсу «Народны артыст — 2», у якім Руслан у выніку перамог. У Беларусі яго заўсёды цёпла прымалі, у яго было шмат канцэртаў, а папулярнасць сапраўды зашкальвала. Руслан быў адным з самых яркіх прадстаўнікоў ад Беларусі на «Еўрабачанні». А потым знік на нейкі час з-пад увагі. Аказалася, што толькі для беларускай сцэны. Аляхно пераехаў у Маскву і стаў актыўна займацца сваёй кар'ерай ужо там. У 2014 годзе ён запісаў сумесны хіт «Сэрца са шкла» разам з Валерыяй. У 2015 годзе стаў пераможцам шоу пераўвасабленняў «Адзін у адзін». Сёння Руслан выступае з сольным канцэртамі ў Маскве і не толькі, бярэ ўдзел у многіх гала-канцэртах, а ў Беларусь прыязджае ўжо як запрошаная расійская зорка.

Ксенія Сітнік

Маленькую гарэзную дзяўчынку, якая прынесла перамогу Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», уся краіна памятае да гэтага часу. Але з таго часу прайшло ўжо 12 гадоў, і яна ператварылася ў сапраўдную лэдзі. Ксенія больш не спявае (хоць не выключае магчымасці вяртання на сцэну) і ўжо даўно не ў цэнтры ўвагі публікі. Яе жыццё мерна працякае ў Празе, дзе яна вывучае журналістыку, а ў Мінск наведваецца толькі на вакацыях. Ксенія не спяшаецца будаваць вялікія планы на будучыню, дзяўчына знаходзіцца ў пошуку сябе. Як і шмат маладых людзей яе ўзросту, Ксенія актыўна развівае сацыяльныя сеткі, у якіх публікуе шмат якасных здымкаў, але мала раскрывае сваё асабістае жыццё.