Улады Саудаўскай Аравіі заявілі аб прадухіленні тэракта ў горадзе Мека

24.06.2017 / 08:42

Улады Саудаўскай Аравіі заявілі аб прадухіленні «тэрарыстычнага акту», мэтай якога была Запаведная мячэць (мячэць аль-Харам) у горадзе Мека.

Падазраваны ў падрыхтоўцы нападу здзейсніў самападрыў, калі паліцыянты ачапілі будынак, у якім ён знаходзіўся, паведамляе міністэрства ўнутраных спраў краіны.

Будынак, дзе знаходзіўся падазраваны, у выніку выбуху абрынуўся, 11 чалавек атрымалі раненні, у іх ліку і вартавыя парадку. Паліцыя таксама затрымала яшчэ пяцярых падазраваных у падрыхтоўцы нападу на Запаведную мячэць.