Аўтамабіль урэзаўся ў Ньюкасле ў людзей, што святкавалі Ураза-Байрам

25.06.2017 / 14:07

Шэсць чалавек пацярпелі ў выніку наезду аўтамабіля ў брытанскім Ньюкасле, паведамляе паліцыя Нортамберленда ў Twitter. Затрымалі падазраваную, яе імя не называецца, але ўдакладняецца, што жанчыне 42 гады.

Версія тэракту ўладамі не разглядаецца. Тым не менш, як адзначае Daily Mail, на месцы знаходзяцца паліцэйскі верталёт і ўзброеныя сілавікі.

Пешаходы, што трапілі пад машыну, адзначалі ісламскае свята Ураза-байрам — заканчэнне Рамадану.