Мінабароны: Супраць парадаў выступаюць ідэйныя нашчадкі Кубэ
26.06.2017 / 14:37
У інтэрнэце ідзе збор подпісаў супраць правядзення ў Мінску вайсковых парадаў і перанясенне іх за горад. За гэта ўжо выказаліся больш за 3500 чалавек.
У прадстаўніка Мінабароны Беларусі палкоўніка Уладзіміра Макарава журналісты спыталі, ці збіраецца Мінабароны прыслухацца да гэтых людзей.
Прэс-сакратар Мінабароны адказаў, што «вайсковыя парады ў Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня праводзяцца і будуць праводзіцца:
«Але гэтае сьвята не стала святам беларускіх радыкалаў, тых, хто ёсць ідэйнымі нашчадкамі Вільгельма фон Кубэ».
Паводле палкоўніка Макарава, у вайсковым парадзе 3 ліпеня будзе задзейнічана больш за 6 тысяч вайскоўцаў, больш за 500 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі, а таксама авіяцыя, у тым ліку ўпершыню авіяцыя МНС».
{POLL#652}