«Залаты апостраф» паставілі Дранько-Майсюку. Фотафрагмэнты з цырымоніі.

19.05.2006 / 16:48

Найлепшым празаікам мінулага году, у вэрсіі «Дзеяслова», стаў Леанід Дранько-Майсюк за творы «Нэрвовы раман» і «Хлопчык і бацькі». Прэмію ўручае Барыс Пятровіч.

Галоўны рэдактар часопісу «Дзеяслоў» Барыс Пятровіч (зьлева) і старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.

Выступае Ніл Гілевіч. У прэзыдыюме - Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч і Эдуард Акулін

Віктар Сьлінко, ляўрэат «Залатога апострафа» ў намінацыі «Лепшая паэзія» за паэму «Жбан і вада».

Фота Андрэя Лянкевіча