Самыя цікавыя вандроўкі ў ліпені — выбірайце на свой густ!
Кампанія Інтэркомтур запрашае на ліпеньскія беларускамоўныя вандроўкі па Беларусі! Прапануем вам дзве экскурсіі.
04.07.2017 / 16:14
Смілавіцкая мазаіка
Малыя Ляды — Смілавічы — Убель — Дукора
22 ліпеня
Кошт — 35 рублёў (дадаткова аплочваюцца квіткі ў Дукорскі маёнтак)
Мы наведаем мястэчкі старажытнай Ігуменшчыны. Убачым праваслаўны манастыр у Малых Лядах, барочныя будынкі якога нагадваюць пра уніяцкае мінулае гэтай святыні. Далей скіруем у Смілавічы, адно з месцаў кампактнага пражывання беларускіх татараў. Тут пазнаёмімся з мясцовымі славутасцямі, галоўнай з якіх з'яўляецца палац Манюшкі-Ваньковічаў. Пасля паедзем у вёсачку Убель, дзе нарадзіўся славуты польскі кампазітар Станіслаў Манюшка, які ў нямалай ступені спрычыніўся і да развіцця беларускай нацыянальнай культуры.
Апошні пункт нашага падарожжа — Дукора, дзе мы паўдзельнічаем у старажытным беларускім свяце Купалле! На свяце ў Дукорскім маёнтку вы пазнаёміцеся са старадаўняй беларускай культурай, зможаце пратэсціраваць шляхецкія забавы і купальскія абрады, пастраляць з лука, наведаць майстар-класы і шмат чаго іншага!
Над Віцебскам
Здраўнёва — Віцебск
15 ліпеня
Кошт — 45 рублёў (дадаткова аплчваюцца квіткі ў музей)
У ліпені адбудзецца штогадовы фестываль «Славянскі базар у Віцебску». Гэта цудоўная нагода наведаць старажытны беларускі горад, адчуць святочную атмасферу, пазнаёміцца з гісторыяй і сучаснасцю Віцебска. Вы ўбачыце арт-цэнтр з работамі Марка Шагала, адноўленую Дабравешчанскую царкву XII ст., сімвал вольнага горада — гарадскую Ратушу, Свята-Васкрасенскую царкву, Свята-Успенскі сабор і іншыя помнікі гісторыі і архітэктуры.
Акрамя наведвання Віцебска, мы таксама завітаем у Здраўнёва, дзе знаходзіцца музей-сядзіба вядомага рускага мастака Іллі Рэпіна.
Каляндар вандровак па Беларусі.
Падрабязнасці і запіс па тэл. (17) 222-33-21, (29) 650-61-02, (29) 765-25-45, Дзяніс.
ТАА «БелЮніІнтэрКом»
УНП 190522713