Дзе працуе Лукашэнка

Grand Hotel & SPA Rodina яшчэ за часамі СССР карыстаўся асаблівай папулярнасьцю ў тагачаснага найвышэйшага кіраўніцтва.

20.08.2008 / 13:17

Аляксандар Лукашэнка вырашыў папрацаваць у Сочы да суботы, паведамляе расейская газэта «Коммерсант». Паводле гэтае добра інфармаванае крыніцы, ён хоча дачакацца ў Сочы прыезду расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна. Ён мае спыніцца ў прыморскім ґранд-спа-гатэлі «Родина» сёньня. Што ж гэта за гатэль, які так палюбілі палітыкі?

Grand Hotel & SPA Rodina яшчэ за часамі СССР карыстаўся асаблівай папулярнасьцю ў тагачаснага найвышэйшага кіраўніцтва. Тады, вядома, ён называўся ня гранд, і ня спа, а проста «Родіна». Дый належаў дзяржаве, а не машынна-алюміневаму магнату Дзерыпаску, як цяпер. Затое цяпер у ім можа пасяліцца кожны ахвотны. Кожны — хто мае грошы. Суткі жыцьця ў гатэлі абыдуцца ад 200 да амаль 6000 даляраў.

У гасьцінцы ўсяго 40 нумароў. Нешматлікія насельнікі могуць паблукаць па лясістым парку, падзівіцца на Каўкаскія горы, паплаваць у басэйнах з падагрэвам, пакатацца па 15‑гектарнай тэрыторыі гасьцініцы на гольф‑карах, спусьціцца да пляжу на ліфце.

Да аэрапорту высокіх гасьцей адвозяць на хуткасным марскім катэры.

cz