У Маладзечанскім раёне фура насмерць збіла на пешаходным пераходзе пенсіянерку

29.06.2017 / 10:44

Смяротны наезд адбыўся 28 чэрвеня, каля 18.00, у вёсцы Красоўшчына Маладзечанскага раёна

Па Інфармацыі ДАІ, 58-гадовы кіроўца фуры Volvo ехаў па трасе Мінск — Маладзечна — Нарач. На 53-м кіламетры дарогі ён учыніў наезд на 73-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўтамабіля.

У выніку ДТЗ пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння.