На чыгуначным вакзале ў Мінску з'явіўся аўтамат для друку квіткоў, набытых праз інтэрнэт

29.06.2017 / 12:57

На чыгуначным вакзале ў Мінску ўсталявалі аўтамат для друку квіткоў, набытых праз інтэрнэт.

Пасажыру неабходна ўвесці 14-значны нумар заказу і — важна! — нумар пашпарта, указаны пры анлайн-куплі.

Такі апарат некалькі гадоў таму працаваў у тэставым рэжыме, а цяпер вярнуўся на вакзал.