У Мінску цэны на нерухомасць паўтарылі дзесяцігадовы мінімум

04.07.2017 / 11:07

Паводле дадзеных Realt.by, сярэдняя цана прапановы на другасным рынку жылой нерухомасці ў Мінску апусцілася да $1137. Папярэдні раз такі ўзровень фіксаваўся тры тыдні таму, а да таго — 29 кастрычніка 2006 года.

Кватэры ў сталіцы плаўна таннеюць ад кастрычніка 2016 года, за гэты час цэны знізіліся на $75.

БЮ