Дзяржава выдзеліць дадатковыя сродкі на Каложскую царкву і Крэўскі замак

04.07.2017 / 19:16

belarus.by

На выкананне рэстаўрацыйных работ і капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне, а таксама кансервацыю Крэўскага замка будзе дадаткова выдзелена 370 тысяч рублёў. Грошы пойдуць з Фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва.

Гэта вынікае з распараджэння, якое падпісаў Аляксандр Лукашэнка. 

Акрамя таго, сродкі выдзеляць Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку на таніраванне адслаення роспісаў XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя.